Рэспубканская акцыя “З клопатам  аб бяспецы малой радзімы!”

28.10.2020

Электрапрыборы робяць наша жыццё простым і камфортным. Але яны могуць не толькі дапамагчы, але і прывесці да бяды, калі не выконваць правілы бяспекі.

Напрыклад, у Гродне загарэўся халадзільнік, у якога скончыўся тэрмін эксплуатацыі. Паколькі гаспадары ў гэты момант знаходзіліся дома, абышлося ўсё толькі закурадымленымі сценамі ды пашкоджаным электрапрыборам. А ў Мсціслаўлі 65-гадовы гаспадар выкарыстоўваў самаробны абагравальнік, кароткае замыканне якога прывяло да пажару і гібелі мужчыны. Аб важных правілах, якія неабходна выконваць пры карыстанні электрапрыборамі, чытачам нагадала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ушацкага РАНС К.І.Карзянок, а таксама у аб гэтым гаворуць на мерапрыемствах  ў рамках рэспубканскай акцыі “З клопатам  аб бяспецы малой радзімы!”:

Тэхніка не служыць стагоддзямі

Народны “лайфхак”: тэхніку, якая пабачыла жыццё, мы адпраўляем на дачу, у гараж. Многія нават не задумваюцца, чаму існуе тэрмін эксплуатацыі. Нават калі 20-гадовы халадзільнік ці тэлевізар яшчэ працуе, лепш не рызыкаваць і не спадзявацца, што пранясе. Наколькі “даўгавечная” ваша прылада, можна даведацца ў інструкцыі.

Выключайце з разеткі

Так зручна прыйсці дадому, узяць пульт і адным націскам уключыць тэлевізар, а заадно і хутка паставіць тэлефон на зарадку. Такая сітуацыя можа працягвацца пастаянна: днямі і нават гадамі. У непрацуючых, але ўключаных у разетку электрапрыборах многія вузлы знаходзяцца пад напружаннем і ад перагрэву або замыкання яны могуць загарэцца ў любы момант.

Перагружаць электрасетку –не лепшае рашэнне

У адзін падаўжальнік мы ўключылі ўсё, што можна: камп’ютар, тэлевізар, абагравальнік, а на Новы год яшчэ ўпрыгожылі кватэру гірляндамі. Утульнасць і цёплая атмасфера забяспечаны, але калі ў хаце раптам нешта загарыцца, то здзіўляцца не варта. Празмерная нагрузка на электрасетку можа прывесці да перабояў у рабоце тэхнікі, а таксама да пажару. Запомніце: чым менш электрапрыбораў працуе адначасова, тым бяспечней.

Не збірайце пыл за халадзільнікам

І яшчэ некалькі важных момантаў. Рэгулярна выдаляйце з задняй сценкі халадзільніка пыл. Прас варта размяшчаць толькі на негаручай паверхні. Карыстайцеся сеткавымі фільтрамі, каб пазбегнуць узгарання з-за скачкоў напружання ў сетцы. Забудзьцеся пра электрапліткі і абагравальнікі старых канструкцый (з адкрытай спіраллю). Электрапрыборы лепш ставіць далей ад лёгкаўзгаральных матэрыялаў.

Калі ў вас загарэўся электрапрыбор, тэлефануйце ў пажарную службу, абясточце кватэру (дом), накрыйце прыбор шчыльнай тканінай, засыпце полымя пральным парашком ці зямлёй з кветкавага вазона.

Будзьце пільнымі і адказнымі. Нават калі вы купілі сучасны электрапрыбор, гэта не значыць, што ён абсалютна бяспечны.

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете доступную среду в Ушачском районе?