акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

16.11.2020

Ушацкія ратавальнікі ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» сустрэліся з працоўным калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна.

У рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні першы намеснік начальніка Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Арлоў Міхаіл Аляксандравіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна».

Важны акцэнт у выступленні Міхаіла Аляксандравіча быў зроблены на праблеме неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, што часта з'яўляецца прычынай ўзнікнення пажару.

Не засталіся без увагі пытанні аб асноўных няспраўнасцях пячнога ацяплення і электраабсталявання, аб неабходнасці набыцця і ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў домаўладаннях грамадзян.

У завяршэнні свайго выступу работнікам сацыяльнай службы прадэманстраваны кароткаметражны фільм «ахвяры згубнай звычкі». Кожнаму работніку ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете доступную среду в Ушачском районе?