На Ушаччине прошли районные соревнования «Белорусская лыжня-2021»
26.02.2021“Нарэшце ў нас людская зіма! А то за два апошнія гады нават неяк было лыжы з шафы дастаць”, – бадзёра перагаворваліся ўшачане, што сабраліся суботняй раніцай ля спарткомплексу. Надвор’е ж, быццам па заказе, прыберагло для раённых стартаў “Беларускай лыжні-2021” выдатны марозны дзянёк, а падрыхтаваная работнікамі фізкультурна-спартыўнага клуба цвёрдая траса давала падставу чакаць цікавых хуткасных забегаў.
На раённай гонцы ў катэгорыі 40-49 год сярод жанчын першынствавала Таццяна Шышко (аб’яднаная каманда РАНС і ТЦСАН).
Лепшай сярод дзяўчат 20-29 гадоў аказалася Крысціна Шастакова з гэтай жа зборнай, а сярод хлопцаў – другім прыйшоў Эдуард Лабецкі, які таксама прадстаўляў аб’яднаную каманду выратавальнікаў і сацработнікаў,
Аб’яднаная каманда РАНС і ТЦСАН у выніку заняла першае месца.