Падзяка ад жыхара райцэнтра
14.07.2021Мне, як чалавеку пажылому, ды з шэрагам праблем са здароўем (маю другую групу інваліднасці), неаднойчы даводзілася звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна. І што вельмі прыемна, заўсёды атрымліваў годную дапамогу. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу адрасаваць спецыялісту па сацыяльнай рабоце Марыне Пятроўне Антуновіч. Адно тэлефанаванне – і яна ўсё хутка вырашыць. Хоць і курыруе найперш пытанне забяспечанасці нас, грамадзян з інваліднасцю, рэабілітацыйнымі сродкамі, не адмовіць і ў іншых просьбах. А для гэтага, наколькі мне вядома, аббяжыць з дзясятак кабінетаў, акажа садзейнічанне ў зборы неабходных для прызначэння сацдапамогі дакументаў.
Нізкі паклон Марыне Пятроўне за спагаду, чуласць, разуменне! Рады, што ў сацслужбе нашага раёна працуюць такія спецыялісты.
З павагай, жыхар райцэнтра.