Масленічны фэст

11.03.2022

Дзе можна пачаставацца смачнымі блінамі і духмянай гарбатай? Гучна павадзіць карагод і весела правесці час? Канечне ж, на народным гулянні “Масленічны фэст”, што разгарнуўся ў мінулую нядзелю 6 сакавіка на цэнтральнай плошчы гарпасёлка.

Халаднаватая, але сонечная раніца паклікала народ весяліцца лёгкімі гукамі спеваў, спакуслівым пахам пачастункаў.

Адмысловы тавар, зроблены сваімі рукамі, прапаноўвалі ушачанам і работнікі нашага цэнтра.

А ля эфектнай і “рослай” Дуняшы народу для фатаграфавання збіралася нямала.

Завяршыўся масленічны фэст, канечне, спальваннем чучала зімы. Згодна з народным павер’ем, разам з ім павінна “згарэць” усё нядобрае, што перашкаджае людзям радавацца жыццю, вясне, абнаўленню.

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете доступную среду в Ушачском районе?