Свята вялічка з чырвоным яічкам

17.04.2023

Пад такой назвай прайшло забаўляльнае мерапрыемства, прысвечанае Вялікадню ва Ушацкiм тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. У дружную «сям’ю» наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту завіталі вясёлыя валачобнікі, якія спявалі прыгожыя песні, ладзілі пасхальныя гульні. Потым усе прысутнічыя на свяце разам частаваліся смачнымі кулічамі, яйкамі і іншымі прысмакамі. Свае вершы чытала паэтэса Тамары Барадзёнак. Прыгожыя песні прагучалі ў выкананні Вольгі Мацулевіч, Уладзіміра Мамаева, Васіля Стрыжонка. Завяршылася мерапрыемства агульнымі народнымі танцамі «Лявоніха» і «Матлет».

 

 

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете доступную среду в Ушачском районе?