Пад васільковым небам Беларусі
12.06.2024Пад такой назвай адбылася творчая сустрэча з мясцовай самадзейнай паэтэсай Валерыяй Гаўрылаўнай Міхно. Яна - чалавек з Ушацкай зямлі, якая значны перыяд свайго жыцця пражыла на поўначы. Ушаччына дачакалася і шчодра адарыла творцу - ніводнае сэрца не застаецца абыякавым да яе вершаў, песенных тэкстаў, жартаў. Так атрымалася і на нашай сустрэчы. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі з задавальненем слухалі паэтэсу, слухалі яе вершы, песні на яе тэксты, віншавалі з 77-годдзем!